Общество
Алесь Гізун, Intex-press.by

«Мае нервы ўжо не вытрымліваюць…»

Статкевіч-старэйшы верыць, што напісанае на імя прэзідэнта памілаванне дапамагло б яго сыну хутчэй выйсці на волю. Але бацька гэта жа перакананы, што яго сын ніколі не пойдзе на такі крок.

Як распавеў Intex-press Віктар Статкевіч, ен чуў, што Саннікава і Бандарэнку, якія напісалі прашэнні аб памілаванні, нядаўна выпусцілі на волю. Па словах Статкевіча-старэйшага, ен рады вызваленню абодвух палітвязняў, хаця няўпэўнены што паспрыяла гэтаму найбольш – просьба аб памілаванні ці гандаль беларускіх уладаў з Захадам.

– Я ведаю, што мой сын ніякіх прашэнняў ніколі не падпіша, – перакананы Віктар Статкевіч. – Мікола мне казаў, што не зробіць гэтага нават пад пагрозаю смерці, бо ен – ніякі не злачынец. І мне калісьці наказваў ні ў якім разе не прасіць за яго, калі раптам на мяне будуць ціснуць.

Аднак, як прызнаецца Віктар Паўлавіч, была б яго бацькоўская воля, сення ен пагадзіўся б, каб Мікола напісаў прашэнне: “Гэта ж мой сын. Мне шкода, што так мінае яго жыцце. Ен не можа бачыць сваіх дзяцей, жонкі. Ды і я ці ўжо ўбачу яго... Але, канечне ж, ен мяне не паслухае”.

Галоўнае, што турбуе сення бацьку, гэта невядомасць таго, што насамрэч адбываецца з яго сынам. Віктар Паўлавіч кажа, што ад яго многае хаваюць, усяго не гавораць, каб не расстройваць: “Я толькі нядаўна даведаўся, што ў камеры з маім сынам два месяцы знаходзіўся хворы на сухоты, і што нядаўна Міколу рабілі здымкі легкіх, пра вынікі якіх не паведамляюць... Ну, гэта ж бесчалавечна! Гэта сапраўднае зверства!.. Мае нервы ўжо не вытрымліваюць...”

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)