Маці Ўладзіслава Кавалёва не дапускаюць да Лукашэнкі

Любоў Кавалёва, маці асуджанага на сьмерць за тэракт у менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва, атрымала адмову на сваю просьбу трапіць на аўдыенцыю да Аляксандра Лукашэнкі.

Маці асуджанага за тэрарызм атрымала адказ і на просьбу пра памілаваньне. Яна працытавала ліст за подпісам загадчыка аддзелу па грамадзянстве і памілаваньні Кісялёва: «Пытанне пра памілаванне вашага сына будзе разгледжана ў адпаведнасці з патрабаваннямі палажэння аб парадку памілаваньня асуджаных, вызвалення ад крымінальнай адказнасці асобаў, якія спрыялі раскрыцьцю і ліквідацыі наступстваў злачынстваў».

- Напісалі, што пытаньне гэтае падлягае ўсебаковаму разгляду. Іншай прычыны для адмовы не азначана. А я пайшла б, мне баяцца няма чаго, калі вырашаецца лёс сына, - кажа Кавалёва.

Спадарыня Кавалёва апавяла, што ў адказ на яе зварот ад імя сына ў Камітэт ААН па правах чалавека заклікаў адпаведныя беларускія структуры не выконваць сьмяротны прысуд у дачыненьні да Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, пакуль іх справа знаходзіцца на разглядзе ў гэтай міжнароднай арганізацыі. Але маці асуджанага непакоіцца, што сьмяротны прысуд Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву можа быць прыведзены ў выкананне раней, чым Камітэт ААН па правах чалавека зробіць свае высновы. Чакаць рашэньня ААН беларускія законы не абвязваюць.

У беларускім закнадаўстве няма палажэньняў пра тое, што выкананьне прысуду можа быць адтэрмінаванае, пакуль пэўную справу разьбіраюць у Камітэце ААН па правах чалавека. Таму Любоў Кавалёва зьвярнулася ў Вярхоўны Суд з просьбай даць заключэньне, што беларускае крымінальна-выканаўчае заканадаўства не адпавядае Канстытуцыі і міжнародным прававым нормам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)