Общество
Прэс-служба ГА «БАЖ», фота Сяргея Балая

Маці Ірыны Халіп: «Гэта трэба было бачыць — калі Іра прыйшла, Данік такі быў шчаслівы...» (фота, відэа)

Сёння сябры БАЖ перадалі букет чырвоных ружаў сваёй калезе Ірыне Халіп, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам з 29 студзеня. Пад вокнамі дома Ірыны на вуліцы Захарава сабраліся Жанна Літвіна, Эдуард Мельнікаў, Аляксандр Старыкевіч, Аляксандр Коктыш, Генадзь Кеснер, Аліна Суравец, Аляксей Кароль, Вольга Хвоін…

Спачатку журналісты спрабавалі ўбачыць калегу праз вакно, але ёй, як потым высветлілася, забаронена нават вызіраць на вуліцу. Гэтаксама як і падыходзіць да тэлефона, карыстацца камп’ютарам і г.д.

Гэта патлумачыла маці Ірыны Люцына Юр’еўна, якая спусцілася да журналістаў.

Па словах спн. Люцыны, у іх кватэры пастаянна дзяжураць два супрацоўнікі спецслужб. «Даніку Іра сказала, што яны сядзяць нас ахоўваюць — а што яшчэ сказаць?.. Гэта трэба было бачыць — калі Іра прыйшла, ён такі быў шчаслівы… Яна не прыйшла — яна бегла да яго, я ён бег да яе… Павіс на ёй і сам сказаў: „Я як малпачка…“ Толькі спытаў: „А дзе ж тата? Чаму ты без таты?“ Сказалі, што тата шмат працуе і таму затрымліваецца…»

Сама Люцына Юр’еўна і бацька Ірыны Уладзімір Халіп свабодна выходзяць і ўваходзяць у кватэру. Але разам з тым яны мусяць мець пры сабе дакумент — на той выпадак, калі вахту будуць несці супрацоўнікі КДБ, якія не ведаюць іх у твар. Уладзімір Трафімавіч гэткую новую «сістэму» сямейных дачыненняў пераносіць з цяжкасцю — ён жыве цяпер у сваёй кватэры, а да Ірыны прыходзіць толькі даведацца, як справы.

Люцына Юр’еўна падзякавала за маральную падтрымку і выказала ўпэўненасць, што дачцэ будзе прыемна атрымаць прывітанне ад сваіх калег.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)