В мире
Аляксандр СТАРЫКЕВIЧ

«Людзі вельмі лёгка абуджаюцца»

З нагоды абвяшчэння выбараў Аляксандр Мі-лінкевіч адказаў на пытанні “Салідарнасці”.

— Кангрэс дэмакратычных сіл, дзе вас абралі адзіным лідэрам, адбыўся напачатку кастрычніка. Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 19 сакавіка. Такім чынам, большая частка часу ад адной падзеі да другой ужо мінула. Якіх вынікаў вы дасягнулі?

— Мы стварылі структуры, якія цяпер ёсць больш чым у 100 раённых гарадах. Мой асабісты рейтынг за тры месяцы ўзняўся, паводле звестак Балтыйскай службы Гэлапа, да 18,1%.

У тым, што выбары адбудуцца ў сакавіку, для нас існуюць і плюсы і мінусы. Наша галоўная зброя — гэта паездкі па рэгіёнах, якія вельмі ўдала праходзяць. Але да сярэдзіны сакавіка мы не паспеем аб’ехаць усю краіну. Затое ўвесну народ больш актыўны, веснавая энергетыка стварае лепшы настрой, чым спякотным летам, моладзь не раз’едзецца з вялікіх гарадоў.

— У гутарках з выбар-шчыкамі вы бадзёра сцвярджаеце, што пераможаце. Зразумела, што палітык мусіць дэманстраваць упэўненасць ва ўласных сілах. Але ці ёсць насамрэч падставы для такога аптымізму?

— Паездкі па рэгіёнах надалі мне аптымізму. Нягледзячы на страх і апатыю, людзі вельмі лёгка абуджаюцца. Грамадства чакае пераменаў, як сонейка вясной.

Мы рыхтуемся да выбараў і будзем патрабаваць, каб яны былі свабодныя і справядлівыя. Але апошнія гады паказваюць: ну не лічаць улады галасы, і ўсё. Мы супраць рэвалюцый, але, калі ўлада ізноў будзе хлусіць і фальсіфікаваць вынікі галасавання, няма іншых спосабаў, як толькі выйсці на вуліцы і мірна бараніць сваю годнасць. Калі наша грамадства са-спела да таго, каб бараніць сваё права абіраць уладу, тады мы маем шанец на перамогу. Калі мы яшчэ не здольныя на гэта, давя-дзецца цярпець далей.

— Днямі вы зрабілі такую заяву: “Я супраць байкоту, бо лічу, што гэта выкліча канчатковае расчараванне людзей у дэмакратычных сілах. Людзі скажуць: яны — імпатэнты, яны нічога не ўмеюць”. Аднак імпатэнт — гэта не той, хто адмаўляецца ад чаго-небудзь, а той, хто хоча, але не можа. Не баіцеся апынуцца ў гэткай сітуацыі?

— Хтосьці мусіць ісці наперад. І так у грамадстве не шмат веры, а калі дэмакратычныя сілы адмовяцца ад удзелу ў выбарах, гэта значыць, што і яны не вераць у поспех. Чаго тады чакаць ад простых людзей?

Я думаю так. Зараз абвясціць байкот — гэта несумленна адносна нашага грамадства і актывістаў, якія ўключыліся ў працэс. Але, калі, напрыклад, улада зарэгіструе толькі Лукашэнку і ягонага сатэліта, ці варта ўдзельнічаць у такіх выбарах? У гэтым выпадку мы, безумоўна, можам заклікаць людзей да байкоту.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)