Общество
Улад Грынеўскі, «Радыё Рацыя»

Любоў Кавалёва ў Варшаве сустракаецца з палітыкамі

Маці расстралянага за тэракт ў мінскім метро Улада Кавалёва працягвае кампанію за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі і просіць палякаў падпісацца пад адмысловай петыцыяй да кіраўніцтва Беларусі.

Акцыю салідарнасці з маці растралянага ладзіць польскае тэлебачанне TVN, на сядзібе якога можна падпісаць тэкст петыцыі. Паведаміла радыё Рацыя каардынатар візіту Вольга Чарных.

- Распаўсюджваем петыцыю, падрыхтаваную праваабарончымі арганізацыямі Беларусі. Гэтая петыцыя скіравана да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з просьбай выслухаць нашы аргументы і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. На дадзены момант ад сённяшняга дня да пятніцы гэтую петыцыю можна прыйсці і падпісаць ў сядзібе праграмы "Dzień Dobry TVN".

У Варшаве Любоў Кавалева сустрэнецца з польскімі палітыкамі, правабаронцамі, прадстаўнікамі польскай эліты. “Спадзяюся, што сустрэчы ў Варшаве паспрыяюць адмене гэтага жахлівага віду пакарання ў еўрапейскай краіне ў ХХІ стагоддзі,” – сказала ў нашым эфіры Любоў Кавалёва.

* * *

Любоў Кавалёва – маці расстралянага за тэракт ў мінскім метро Улада Кавалёва – працягвае кампанію за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Апошні раз яна бачыла свайго сына, калі яна наведала яго ў следчым ізалятары ў Мінску 11 сакавіка. 16 сакавіка яна атрымала ліст з Вярхоўнага суда, у якім паведамлялася, што яе сын быў пакараны смерцю.

Кавалёва патрабуе ад уладаў выдачы цела сына, каб магла яго пахаваць згодна з хрысціянскай традыцыяй.

Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў былі асуджаны да смерці 30 лістапада пасля таго, як былі прызнаны вінаватымі ў здзяйсненні выбуху ў красавіку мінулага года, у выніку якога 15 чалавек былі забіты і больш за 300 паранены.

Судовы працэс быў моцна раскрытыкаваны, бо не адпавядаў міжнародным стандартам справядлівага судовага разбіральніцва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)