Общество

«Люблю Беларусь» не пусцілі ў Crowne Plaza

Сталічны гатэль Crowne Plaza скасаваў дамову аб арэндзе залі для ўручэння першай прэміі «Люблю Беларусь», заснаванай міжнароднай моладзевай арганізацыяй «Малады фронт», зарэгістраванай у Чэхіі. 14 лютага, у Дзень усіх закаханых, моладзь мяркуе ўручыць узнагароды за высокія вынікі ў папулярызацыі беларускай мовы і культуры

Папярэдне была падпісаная дамова на правядзенне гэтага мерапрыемства ў гатэлі Crowne Plaza. Паводле словаў кіраўніцтва «Маладога фронта», на цырымонію планавалася запрасіць каля трохсот гасцей, сярод якіх будуць прадстаўнікі дыпламатычных карпусоў і грамадскага і палітычнага сектараў, дзеячы культуры, міжнародныя партнёры «Маладога фронту». Сярод намінантаў – міністр культуры Павал Латушка, французскі гурт «Vladivostok», амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан і іншыя дзеячы культуры, палітыкі, спорту, грамадскага жыцця…

Аднак уручыць прэміі ў Crowne Plaza не выпадае.

– Мы не чакалі адмовы, бо ў гэтым гатэлі праводзілася ўжо шмат мерапрыемстваў з удзелам апазіцыйных актывістаў, — адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН намеснік старшыні “Маладога фронту” Іван Шыла.

Зараз арганізатары шукаюць іншае месца для правядзення імпрэзы. Сярод магчымых варыянтаў разглядаецца мінскі офіс Партыі БНФ. Разам з тым “Малады фронт” збіраецца абскардзіць скасаванне дамовы аб арэндзе памяшкання Crowne Plaza у судзе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)