Лица
Кірыл Іваноў

Лявон Вольскі просіць сваіх прыхільнікаў дапамагчы запісаць альбом

Музыка збірае грошы на запіс працягу «Hramadaznaūstva. Volski».

Лявон Вольскі звярнуўся да сваіх слухачоў па дапамогу. Музыка збірае грошы на запіс працягу «Hramadaznaūstva. Volski».

«Дарагія сяброўкі, шаноўныя сябры! Вельмі рэдка я зьвяртаўся да вас па дапамогу, але цяпер акурат такі момант, калі гэта неабходна», — гаворыцца ў адмысловым звароце на сайце Вольскага.

«Альбом «Hramadaznaūstva. Volski», мне падаецца, патрабуе працягу. І час гэтага працягу надыйшоў. Ёсьць усё — песьні, задумы, крэатыў, віленская студыя Снорэ Бэргеруда. Няма толькі фінансавага складніку працэсу, кажучы наўпрост — грошай. Вось так здараецца — раней неяк знаходзіліся — а цяпер — ну, ніяк», — тлумачыць музыка. — «Хто колькі можа, мы будзем удзячныя ўсім за любую дапамогу! Бо талака – вялікая сіла, зь ейнай дапамогай можна і вёску збудаваць, і альбомам народ парадаваць. І гэта будзе наш з вамі агульны альбом, там будзе часьцінка кожнага, хто дапамог у ягоным стварэньні. Загадзя дзякую і спадзяюся на разуменьне і дапамогу!»

Нагадаем, што альбом «Hramadaznaūstva. Volski» быў выдадзены 25 сакавіка 2014 года. Саўнд-прадзюсарам выступіў нарвежскі музыкант Снорэ Бэргэруд.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)