Политика

«Лукашэнка, вызвалі Пачобута» (фота)

Вялікія рэкламныя банеры з такім заклікам ад раніцы з’явіліся на памежных пераходах польска-беларускай мяжы ў Кузніцы, Баброўніках і Тэрэспалі.

Галоўным арганізатарам акцыі выступае фонд «Свабода і Дэмакратыя», якому «Радыё Рацыя» выдзяліла сваё месца на рэкламных шчытах.

Па словах старшыні фонда Тамаша Пісулі, акцыя бестэрміновая і мае за мэту дамагацца вызвалення журналіста і дзеяча Саюза палякаў на Беларусі.

Ленінскі суд Гродна пачне разгляд справы карэспандэнта «Газеты Выборчай» 14 чэрвеня. Паседжанне суда будзе закрытым. Пачобута вінавацяць у паклёпе і абразе кіраўніка Беларусі, яму пагражае да 4 гадоў зняволення.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)