Политика
Кастусь Матушыч, «Наша Нiва», фота Сяргея Балая, «Салiдарнасць»

Лукашэнка пачаў адпускаць арыштаваных

Як стала вядома «Нашай Ніве», уначы з 31 снежня на 1 студзеня пад падпіску пра нявыезд быў выпушчаны экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі.

У Беларускай хрысціянскай дэмакратыі нам пацвердзілі гэтую інфармацыю. З самім Рымашэўскім звязацца нам не ўдалося, бо 3 студзеня ўранку ён быў на допыце ў КДБ.

Як нам паведамілі ў БХД, афіцыйнай падставай для вызвалення стала «напісанне тлумачальнай запіскі на імя Лукашэнкі». 4 студзеня Рымашэўскі мае дае прэс-канферэнцыю, на якой раскажа падрабязнасці справы.

Як вядома, захаваліся шматлікія фота і відэа, на якіх 19 снежня Рымашэўскі спыняе правакатараў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)