Общество

Сяргей Кароль, Ірына Віданава, Новы час

Ліст да таты: «Ці пазнаў бы ты свет, у якім мы аказаліся?»

Аляксею Каралю споўнілася б 75.

Пяць гадоў таму мы ўсёй рэдакцыяй цёпла і, як кажуць, душэўна адзначылі 70-годдзе нашага галоўнага рэдактара. Нашага Караля! Ён ужо ведаў, што рак вярнуўся, і зноў быў гатовы да змагання. Мы ведалі, што ён хутка з’едзе на лекаванне ў далёкі Сінграпур, і вельмі спадзяваліся пабачыцца праз пару месяцаў. Прайшло пяць гадоў. І сёння мы адзначаем 75-годдзе нашага Караля. І праз пяць гадоў нам яго вельмі нестае. Яго добрых парадаў і цёплай усмешкі, яго мудрых словаў і добрых жартаў. Яшчэ больш Аляксея нестае яго сям’і… Дачка Ірына і сын Сяргей напісалі яму своеасаблівы ліст.

Ганконг, студзень 2013 года

У самыя складаныя для нашай сям’і моманты мы звярталіся да ліставання. Спачатку доўгія лісты пісаліся ад рукі, потым асадку і паперу замянілі клавіятура і электронная пошта. У сваім апошнім лісце ў чэрвені 2015 года, калі дыягназ пацвердзіў нашы самыя страшныя апасенні і калі ты прыняў няпростае рашэнне аб паездцы на лячэнне ў Сінгапур, ты напісаў: «Дзіўная рэч, але ліст — гэтая старажытная форма зносін — і зараз валодае значна большай глыбінёй і сілай пераканання, чым усе сучасныя, хоць яна і апранутая ў новы інтэрнэт-фармат».

Цябе няма з намі вось ужо амаль пяць гадоў. Але сёння, у твой 75-ты дзень народзінаў, калі жыццё так раптоўна і так радыкальна змянілася і перад збянтэжаным чалавецтвам паўсталі новыя складаныя выклікі, мы зноў пішам табе ліст.

Ці пазнаў бы ты свет, у якім мы аказаліся? Яшчэ ў 2015-м ты пераймаўся з таго, як імкліва распадаўся той сусветны парадак, дзякуючы якому твайму пакаленню пашчасціла пражыць жыццё без войнаў ды іншых глабальных катастроф. Нават тады ты адчуваў, з трывогай гледзячы на нас і свайго гадавалага ўнука, што тэктанічныя сілы ўжо пайшлі ў рух, каб разбурыць гэтую часовую ідылію. Ты шмат чытаў, аналізаваў і глыбока перажываў тое, што адбывалася.

Ты не мог зразумець, чаму Захад ставіцца да Пуціна як да легітымнага кіраўніка дзяржавы, а не злачыннага захопніка. Цябе турбавала, што супярэчлівая і паслядоўна некампетэнтная амерыканская знешняя палітыка прывяла да крывавага і зацяжнога ўзброенага канфлікту ў Сірыі. Ты хваляваўся з-за таго, што набіраючы моц Кітай яўна дэманстраваў прыкметы імперыялізму і таталітарызму, якія ты лічыў найгоршымі ворагамі чалавецтва. І ўсё гэта на фоне бяссільнай Еўропы ды разгубленых ЗША.

Аляксей Кароль падчас пратэстаў у Ганконгу

Сёння ты б убачыў, як многія з тваіх апасенняў, на жаль, спраўджваюцца. Больш за ўсё ты б непакоіўся пра незалежнасць Беларусі, якая зноў знаходзіцца пад пагрозай. Ты б радаваўся ўвядзенню бязвізавага рэжыму ды імкліваму развіццю IT-сектара ў Беларусі. Але нягледзячы на пэўную інтэрнацыялізацыю і жывучасць існай сістэмы, залежнасць ад адной асобы і нізкі ўзровень рэсурсаў ста­вяць краіну ў небяспеку. Нічога добрага не даводзіцца чакаць з Усходу. Расія застаецца Расіяй, а ў Крамлі надоўга засела, як ты казаў, «вулічная банда».

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(21)