Лідэры Беларусі і Малдовы не зарэгістраваныя на пражскі саміт

Пра гэта паведаміў агенцтву «Associated Press» дыплямат Эўразьвязу. Ён папрасіў не называць ягонага імя, улічваючы далікатнасьць тэмы.

“Цяпер скончыўся тэрмін падачы заявак, а мы ня маем пацьверджаньняў на гэты конт”, - сказаў дыплямат.

30 красавіка вартая даверу крыніца сярод арганізатараў саміту “Ўсходняга партнэрства” ў Празе паведаміла “Свабодзе”, што Менск вырашыў паслаць на саміт дэлегацыю пад кіраўніцтвам першага віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі. Удзельнікам дэлегацыі будзе таксама міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)