Общество

Лідэр #BYCOVID19 пра Мінздароўя, рэсьпіратары, збор грошай і алькаголь

Вялікая гутарка Радыё Свабода з Андрэем Стражакам.

Андрэй Стрыжак — беларускі супэрмэн. Пачынаючы зь 2017 году, у межах грамадзянскай кампаніі #BY_HELP ён разам з аднадумцамі зьбіраў грошы на штрафы і падтрымку беларусаў, якіх рэпрэсавалі за ўдзел у «Маршах недармаедаў», Дні Волі — 2017, акцыях за незалежнасьць.

Падчас «справы БелТА» дапамога ішла незалежным журналістам. Вясной 2020 году клопат спатрэбіўся беларускім мэдыкам.

У вялікім відэаінтэрвію ў праекце «Морква» Андрэй Стрыжак расказаў Каці Маркоўскай, як працуе кампанія #BYCOVID19, за што можна пахваліць чыноўнікаў міністэрстваў здароўя і замежных спраў, колькі грошай ахвяравалі беларусы на сродкі засьцярогі для мэдыкаў і што атрымліваюць валянтэры за сваю працу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(11)