Общество

«Лічыць усіх апазіцыянераў «залатымі хлопчыкамі» – вялікая памылка»

Лідар Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч тлумачыць у аўтарскай праграме Змітра Лукашука на Еврорадио, якія абвінавачванні на адрас дэмакратаў абсалютна справядлівыя.

— Ці магчымы сёння кампраміс паміж апазіцыяй і ўладай?

— Кампрамісу, можа, цяжка дасягнуць, але вельмі важна ведаць, што і ва ўладзе ёсць людзі, якім незалежнасць Беларусі таксама важная, як і апазіцыі. І калі мы будзем лічыць, што калі нехта працуе ва ўладнай установе, то ён паскуднік і вораг, а я ў апазіцыі і таму “залаты хлопчык”, — гэта вялікая памылка.

Трэба разумець, што і ва ўладзе ёсць людзі, якія могуць быць паплечнікамі ў барацьбе за незалежнасць. Таму трэба і такі кантакт шукаць, хоць гэта не проста. Бо давяла сістэма людзей да такога жаху, і гэты жах большы ва ўладзе, чым у простых грамадзян, што цяжка пабудаваць звычайную, людскую размову аб праблемах краіны.

Некалі былі спробы рабіць платформы для такога дыялогу, але яны аказаліся няўдалымі. Працягваць такія спробы трэба, бо ёсць пагроза існаванню краіны.

— Ну, вось “Гавары праўду” спрабуе дыялог завязаць, у парламент на сустрэчы ходзяць, а астатняя апазіцыя кажа, што яны прадаліся, што агенты…

— Я катэгарычна супраць развешвання ярлыкоў, пакуль мы не дасталі з шуфлядаў КДБ адпаведных дакументаў. Час пакажа — будуць яны некалі ўсім вядомыя. І час пакажа, чыя і якая стратэгія добрая.

Чую, кажуць, што іх прасунуць у парламент, і гэта будзе падстаўная апазіцыя ў парламенце. Паглядзім, якая яна будзе і ці будзе яна там яшчэ!

Але я лічу так: калі апазіцыя, нават у такой недэмакратычнай краіне, як наша, пры адсутнасці выбараў, трапіць у парламент — гэта добра. Але нельга, каб апазіцыю туды прызначылі. Калі апазіцыю рэгіструюць незалежна ад таго, колькі яна галасоў сабрала, калі ім, як уладным кандыдатам, проста пішуць гэтыя адсоткі — гэтую рысу нельга перайсці. Бо гэта стане вядома, і скажуць: дык і апазіцыя не лепшая за ўладу!

— Так ужо кажуць пасля выбараў 2010 года — ужо ніхто не хавае, што неабходную колькасць подпісаў сабралі далёка не ўсе, але ўлады зарэгістравалі ўсіх ахвочых, і ніхто не быў супраць!

— І абвінавачванні гэтыя абсалютна справядлівыя…

Ці праўда, што адна вядомая ў апазіцыі асоба на апошнім этапе вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары -2015 ўсіх перасварыла, і якая пенсія ў Мілінкевіча, чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)