Летыцыя Каста

У дзяцінстве французская мадэль, а сёння і актрыса Летыцыя Каста вельмі камплексавала наконт сваёй знешнасці. “У 12 год у мяне пачалі расці грудзі, і мяне сталі дражніць у школе, — успаміная яна. — Аднакласнікі сядалі за маёй спінай, адцягвалі лямкі станіка і смяяліся”.

Цяпер за тое, каб адцягнуць тыя лямкі многія б аддалі паўжыцця. Фатаздымкі Летыцыі пабывалі на вокладках практычна ўсіх вядомых часопісаў — Vogue, Elle, Cosmopolitan... А яе з’яўленне ў 1998 годзе аголенай было настолькі забойным, што некаторыя нават адмовіліся распаўсюджваць той часопіс. Затое Летыцыя была названая самай папулярнай мадэллю года. Праз год прыгажуня сыграла сваю першую ролю ў кіно ў фільме “Астэрыкс і Абелікс”. Зараз Летыцыя спрабуе сябе на тэатральных падмостках.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)