Лица

Lena Krasit

Аматарка фанку, эпатажу і эксперыментаў – Lena Krasit – ужо паспела ўсталяваць пісуар на плошчы Перамогі, выключыць экран на Кастрычніцкай, тры дні пабамжаваць па Менску і нават махнуць у Кітай аўтаспынам. 34mag вылез на місію з галоўнай жанчынай беларускага стрыт-арту і адсвяткаваў яе першы дзень народзінаў ва утульным кутку Траецкага прадмесця.

На вуліцы было панура і холадна, пралетарыят адыходзіў ад святкавання Вялікага Кастрычніка, а кантрыбутар 34mag разам з арт-групай Lena Krasit нёс дыван, жырандолі, гаршчок з алоэ і пірог у Траецкае прадмесце.

Вядома, ніякай Лены няма, і тым больш яна нічога не фарбуе. Рух наводзяць два студэнты БДУІР: 20-гадовы Алег і 19-гадовы Рома. Яны – доказ таго, што ў пошуках стрыт-арту не абавязкова ехаць у Польшчу або атрымліваць грант. Дастаткова мець пачуццё гумару, ідэі, інтэрнэт і спраўна наведваць урокі працы ў сярэдняй школе.

«Год таму нарадзілася Лена, – распавядаюць удзельнікі арт-гурта. – Спачатку яна павінна была рабіць трафарэты, але потым вырашыла, што ў Banksy дзяцей на нашай зямлі ўжо шмат, і трэба бамбіць нешта больш моцнае і вясёлае. Мы ўсталявалі чырвоны пісуар на плошчы Перамогі, зрабілі блог і Лена пачала жыць».

Працяг рэпартажу глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)