Латвія ўзьняла кошты для беларусаў у сем разоў
Міністар навакольнага асяродзьдзя Райманд Вэёніс у інтэрвію перадачы Раніца.LV тэлеканала LTV7 заявіў, што цягам тыдня Латвія плянуе вызначыцца з памерам кампэнсацыі, якую б хацела атрымаць ад Беларусі ў сувязі з выцеякай нафтапрадуктаў у Даўгаву (Дзьвіну).
«На гэты момант агульны ўрон ня вызначаны, гэта будзе скончана 8 траўня», — заявіў Вэёніс. — Агульны ўрон складае прыкладна 5 000 000$ — гэта ўключае ў сябе ўрон прыроды і ўсе нашыя затраты, якія пайшлі на тое, каб сабраць усе нафтапрадукты, што трапілі ў Латвию».
Нагадаем, што аварыя на нафтаправодзе Унеча — Вэнтсьпілс адбылася 23 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне, адкуль адбыўся выцек каля 100 тонаў дызпаліва. Яно патрапіла ў раку Улу — прыток Дзьвіны, а адтуль у Дзьвіну.
18 красавіка Райманд Вэёніс ацэньваў урон у 700 тыс. даляраў.
Читайте еще
Избранное