Политика

Латушка: «Захад не купіцца на такія штучкі»

Палiтык пракаментаваў брыфінг МЗС Беларусi.

Павел Латушка адзначыў ў эфіры Белсат: «Мы ўжо не раз казалі, што затрыманне Рамана Пратасевіча мела мэту адвесці ўвагу СМІ і грамадства ад галоўнай праблемы – у Беларусі кіруе дыктатар, які гвалтоўна ўтрымлівае ўладу».

– Другая мэта выступу Пратасевіча у МЗС – гэта дэматываваць беларускі народ. Я хачу звярнуцца да беларусаў, каб яны не верылі ў гэтыя рэчы дыктатарскай прапаганды, якая выкарыстоўвае спецслужбы для дэматывацыi і перакананні нас у тым, што ў нашых шэрагах разлад. Гэта робіцца для таго, каб людзі перасталі змагацца за светлае і чыстае, за што яны выходзілі ў жніўні, – кажа палiтык. – Трэці фактар – гэта спроба пазбегнуць жорсткіх санкцый, якія цяпер рыхтуюцца Еўразвязам і ЗША. У тым ліку мае значэнне і сустрэча Байдэна і Пуціна, на якой плануецца абмяркоўваць і праблему Беларусі.

Па словах Латушкi, Захад не купіцца на такія штучкі:

– Мы бачым, што размова ідзе з закладнікам рэжыму. Фактычна Раман Пратасевіч знаходзіцца ў палоне, і верыць яго словам практычна немагчыма. Стаўленне да гэтай прэс-канферэнцыі ярка характарызуюць дзеянні журналістаў BBC, якiя пакінулі сустрэчу, публічна адмовіўшыся ад удзелу ў гэтым спектаклі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(55)