Политика

Латушка — вядучаму Першага канала: Смактаць прапануйце камусьці іншаму

Член Каардынацыйнай рады Павел Латушка прыняў удзел у расійскім прапагандысцкім шоу «Час пакажа». Яго выступ у жывым эфіры скончыўся канфліктам з вядучымі. Наша Нiва падае стэнаграму.

Вядучы Першага Анатолій Кузічаў: Я палітык-пачатковец, а вы вопытны палітык. Напэўна, не такі наіўны, як я. І вы, напэўна, разумееце, што прымаўка пра ласкавае цяля яна на пэўнага моманту дарэчная, а пасля — не. А пасля немагчыма двух матак, так сказаць, смактаць. Вам давядзецца рабіць выбар. Вам — краіне, вам — палітыку… Вы разумееце, пра які выбар я кажу? Вы згодныя, што давядзецца зрабіць выбар?

Павел Латушка: Смактаць прапануйце камусьці іншаму. Мы не збіраемся рабіць выбар.

Кузічаў: Ну паслухай, гэта руская прымаўка, ну Пал Палыч, ну навошта…

Латушка: Мы хочам…

Кузічаў: Гэта вульгарна…

Латушка: Гэта вы першы ўжылі.

Кузічаў: Ну гэта ж руская прымаўка… Ну…

Латушка: Мы хочам будаваць мост паміж Расіяй і Еўрасаюзам, між двума полюсамі. Стратэгія адносін з Расіяй нязменная, стратэгія паглыблення з Еўропай справядлівая.

Кузічаў: Цікавая рыторыка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(64)