«Куляшова – у адстаўку!»
Управа Партыі БНФ адзначае, што 25 сакавіка спецслужбамі краіны дзесяткі чалавек былі прэвентыўна затрыманыя без законных падставаў, а супраць шэрагу актывістаў узбуджаныя справы аб адміністратыўных правапарушэньнях па відавочна хлусьлівых сьведчаньнях.

Управа Партыі БНФ заклікае міністра унутраных справаў Анатоля Куляшова падаць у адстаўку на падставе няздольнасьці забяспечыць правапарадак і выкананьне правоў грамадзянаў. Вінаватыя ў палітычных рэпрэсіях супрацоўнікі МУС і КДБ мусяць быць адхіленыя ад працы.
Управа Партыі БНФ настойліва заклікае адказныя палітычныя партыі і рухі да кансалідацыі на глебе ўзгодненай стратэгіі дзеля хутчэйшага вызваленьня ўсіх палітзняволеных і вяртаньня краіны на шлях законнасьці.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное