Экономика

Павел Кірылаў, Новы Час

Куды каціцца грамадскі транспарт

Праезд у грамадскім транспарце беларускіх гарадоў зноў даражэе. І мы звыкла чуем ужо аскомінныя падставы: каб ён акупляўся, талон павінен каштаваць значна даражэй, чым цяпер. І, маўляў, паглядзіце на кошты за мяжой. Але пры абодвух гэтых довадах транспартнікі хітруюць.

Датацыі з боку дзяржавы на перавозкі пасажыраў грамадскім транспартам бяруцца не з паветра, а з падаткаў гэтых самых пасажыраў — то-бок, нас з вамі. Пахвальбой сацыяльна арыентаванай эканомікі з’яўляецца і параўнанне коштаў на праезд у нас і за мяжой. Сапраўды, сярод сталіцаў еўрапейскіх краін у Мінску адзін з самых нізкіх коштаў талончыка на праезд. Прыкладна такі самы ён і ў Кіеве — 8 грыўняў (70 нашых капеек). Але...

Аўтамабільнае паліва ва Украіне даражэйшае: 95-ы бензін у нас каштуе 1,7 рубля, а там 2,4 у пераліку. Што да краін ЕС, то параўнаем месячныя праязныя ў Мінску і Варшаве. Па адной з дзвюх варшаўскіх зонаў ён абыдзецца ў 110 злотых (60 беларускіх рублёў), па абедзвюх — 210 (115 рублёў). У Мінску кошт безлімітнага праязнога на ўсе віды грамадскага транспарту — каля 50 рублёў.

Чаму перавага Мінска перад Варшавай па таннасці грамадскага транспарту намінальна-ўяўная, чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(10)