Ксенія Мілеўская

Нягледзячы на свой юны ўзрост — не так даўно беларускай тэнісістцы Ксеніі Мілеўскай споўнілася 17 — яна ўжо дасягнула неблагіх высот у спорце. У гэтым годзе Ксенія двойчы дабіралася да паўфіналаў юніёрскіх чэмпіянаў Аўстраліі і Францыі ў "адзіночцы". У сусветным рэйтынгу "васемнаццацігадовых" яна чацвёртая, а калі лічыць і сталых тэнісістак, то там яе пазіцыя дзесьці ў сярэдзіне чацвёртай сотні. Зусім нядрэнна, тым больш што да Новага года спартсменка плануе ўзляцець у сусветнай табліцы яшчэ на сто пунктаў.

Да таго ж Ксенія яшчэ і сапраўдная прыгажуня. Нездарма ”Прессбол” назваў яе ў ліку прэтэндэнтак на званне “Каралева спорту-2007”. Улічваючы, што прайграваць дзяўчына не прывыкла, яе суперніцам прыйдзецца сур’ёзна папацець.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)