Крысціна Агілера

Кумір падлеткаў Крысціна Агілера насамрэч не такая ўжо і нявінная авечка, і некаторым бацькам варта было б больш уважліва сачыць за тым, чым захапляюцца іх дзеці. Пасля таго, як нядаўна спявачка знялася аголенай для мужчынскага часопіса GQ, яна пачала і на сваіх канцэртах з’яўляцца ў досыць пікантным выглядзе. Больш таго, Агілера ўнесла ў спіс патрабаванняў да арганізатараў канцэрта новы пункт — шэст у грымёрцы, патлумачыўшы сваё жаданне тым, што хоча радаваць любімага выкананнем стрыптыза.

А калі вам надарыцца бываць у доме Агілеры, то лепш выбраць для візіту нядзелю — менавіта ў гэты дзень спявачка і яе муж Джордан Бертман ладзяць дзень нудзіста, расхажваючы па доме абсалютна голымі. У сувязі з гэтым не такім ужо і шакіруючым выглядае нядаўняе прызнанне спявачкі пра яе любоў да заняткаў сексам у грамадскіх месцах.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)