Общество

Крыніцы з унутраных войскаў: рэферэндум запланаваны на 10 лютага, мы ўжо рыхтуемся

Гэтак званы «рэферэндум», які мае легалізаваць змены ў Канстытуцыю, можа адбыцца ўжо 10 лютага — так паведамляюць Нашай Ніве служачыя ўнутраных войскаў.

Як інфармуюць крыніцы, актывізаваліся трэніроўкі асабовага складу вайскоўцаў, што тлумачыцца падрыхтоўкай да гэтай даты.

— Адбываецца звычайная, але масштабная падрыхтоўка груп выцяснення, рассяроджвання, патрулявання і гэтак далей: аддзяленне, узвод, рота. Потым у складзе батальёнаў і В/Ч.

Раней перад падзеямі кшалту выбараў праводзілі агульныя вучэнні ўсіх унутраных войскаў, з 2020-га ўзялі моду трэніравацца разам з АМАП.

Падрыхтоўка ўключае ў сябе таксама дадатковыя заняткі па ідэалогіі, — распавядаюць крыніцы.

Раней пра правядзенне рэферэндума ў лютым неаднаразова заяўляла кіраўніцтва МУС. Меркавалася, што гэта будзе канец месяца.

Але суразмоўцы дапускаюць, што дата можа быць наогул перайграна ў залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Казахстане.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(27)