Общество

Крык Ігара Банцэра ў судзе: «Яны крычалі, што я п'ю з «талчка», але такога не было!»

Чарговае паседжаньне па справе рок-музыканта-палiтвязня, які 16 дзён трымае «сухую» галадоўку, пачалося ў судзе Ленінскага раёну Горадні 18 сакавіка.

Як паведамляе Белсат, Ігар вельмі схуднеў, выглядае бадзёра, але ўсхвалявана. Голас асіп.

— Яны крычалі, што я п'ю з «талчка», каб зрабіць з мяне «пеўня». Але такога не было! Яны хочуць, каб я «ускрыўся», але не дачакаюцца, — крычаў Банцэр, пакуль людзі заходзілі ў судовую залу.

Сведка, міліцыянт Віталь Канюшка, праз якога паседжанне адклалі на тыдзень, так і не з'явіўся на суд.

Пракурор просіць накіраваць Ігара Банцара на хімію, а на час магчымых апеляцый адпусціць пад падпіску аб нявыездзе. Гэта азначае, што гродзенскі музыкант можа выйсці на свабоду ў бліжэйшыя дні, паведамляе «Наша Ніва».

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала вызваленьня музыкі Ігара Банцэра, перадае Радыё Свабода.

— Панк-музыка Ігар Банцар галадае з 3 сакавіка ў знак пратэсту супраць свайго працяглага ўтрыманьня па надуманых крымінальных абвінавачаньнях. Ён апынуўся за кратамі выключна за рэалізацыю правоў на свабоду слова і мірныя сходы, і яго неабходна неадкладна і безумоўна вызваліць, — цытуе радыё заяву праваабаронцаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(24)