Комментарии
Генадзь Кеснер, «Новы час»

Крэдыты разбэсцяць уладу

Расія пацвярджае прынцыповае рашэнне пра выдаткаванне Беларусі крэдыту ў 2 мільярды долараў. Але ці будзе на карысць Беларусі такая дапамога? Станіслаў Багданкевіч не выключае, што гэтыя грошы зноўку могуць быць папросту «праедзеныя».

Пра «канчатковае і беззваротнае» рашэнне прадаставіць Беларусі двухмільярдны крэдыт днямі заявіў пасол Расіі ў нашай краіне Аляксандр Сурыкаў.

Маўляў, гэтае пытанне канчаткова было вырашана падчас пасяджэння ў Мінску Вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы.

Хоць эксперты мяркуюць, што пытанне ўсё ж было вырашана яшчэ ў Сочы, дзе беларускі кіраўнік падчас спантаннага адпачынку падпільноўваў Уладзіміра Пуціна ў і ўрэшце сустрэўся з ім, а таксама з кіраўніком расійскага ўрада Дзмітрыем Мядзведзевым.

Усю суму адразу беларускі бок не атрымае. Паводле звестак расійскага боку, першы транш можа скласці 500 мільёнаў долараў, а ўвогуле ў бягучым годзе Беларусь можа атрымаць ад ЕФСР да 1,1 мільярда долараў.

Прычым неяк няўцямна гаворыцца пра тое, што Беларусі не выканала шэраг умоваў пры выдзяленні ёй мінулага крэдыту ад тагачаснага Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС — апошні транш гэтага крэдыту ў 440 мільёнаў долараў афіцыйны Мінск так і не атрымаў.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)