Краўцэвіч: Справа Гараўскага дае надзею, што раней ці пазьней мы будзем ведаць праўду пра зьніклых людзей

Людзі гадаюць, ці сапраўды былы міліцыянт Гараўскі ўдзельнічаў у забойстве зьніклых у 1999 годзе палітыкаў, піша гісторык Алесь Краўцэвіч на Радыё Свабода.

Меркаваньні наконт ягонага прызнаньня шырока вагаюцца — ад расейскага сьледу (маўляў, закрылі для Лукашэнкі шлягбаум на дарозе на Захад) да «кажа праўду», або «выступіў дзеля грошай».

У мяне няма пэўнасьці наконт словаў Гараўскага, але ёсьць упэўненасьць, што самае важнае ў іншым.

Менавіта, новы гучны рэзананс ад палітычных забойстваў дваццацігадовай даўнасьці дае надзею нават пэўнасьць, што такое не паўторыцца з сёньняшнімі дзеячамі апазыцыі. Бо аказалася, што для беларускіх грамадзянаў забойства людзей не мае тэрміну даўнасьці, прынамсі ў людзкой памяці (а далей, непазьбежна, у сьледзтве і судзе).

Рэзананс ад споведзі Гараўскага важны для моладзі, якая вырасла пры Лукашэнцы — дае добры стымул задумацца, пад якой уладай яны жывуць. Важны для Паўлічэнкі і ягоных выхаванцаў — нагода падумаць, ці аплочваецца ў доўгай пэрспэктыве выкананьне злачынных загадаў (Паўлічэнка: «я гатовы выканаць любы загад прэзыдэнта»).

Ёсьць у ва ўсёй гэтай справе і несумненныя рэчы, якія ўкладаюцца ў адну лягічную лінію. Па-першае, няма сумненьняў, што зьніклых палітыкаў забілі. Па-другое, Паўлічэнка і ягоны галоўны «апякун» лічаць забойства людзей без суда і сьледзтва цалкам прыймальным (абодва публічна казалі, што ў 90-я гады так забівалі бандытаў). Па-трэцяе, іх апраўданьням ніхто ня верыць — на падставе вопыту працягам у чвэрць стагодзьдзя.

Справа Гараўскага дае надзею, што раней ці пазьней мы будзем ведаць праўду пра зьніклых людзей — тых, каго рэжым палічыў пагрозай для свайго існаваньня. Як і пра тых, хто ўчыніў злачынства. Таксама ёсьць надзея, што злачынцы будуць пакараныя.

Кузнецов: «Мириться с существующим положением дел означает отдавать всю власть Лукашенко»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(28)