Красуліна: Існаванне Офіса Ціханоўскай дазваляе тры гады ўтрымліваць тэму Беларусі ў сусветным парадку дня
Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай — пра каманду Віктара Бабарыкі і тое, дзе начавала дэмакратычны лідар Беларусі з 8 на 9 жніўня.
Журналіст Радыё Свабода у інтэрв’ю пацікавіўся ў Ганны Красулінай, ці становіцца Офіс эмігранцкай структурай, якая не ўплывае на рэальныя падзеі ў Беларусі?
— Канечне, становіцца, бо мы знаходзімся ў адрыве, – адказала Красуліна. – Адчуваць гэты нерв, які б’е там, тут немагчыма. Дарэчы, Святлана заўсёды шкадавала пра тое, што яна не трапіла на першыя дні пратэстаў. А я трапіла, напрыклад, 10 жніўня, калі я бачыла, што адбываецца, калі ўвесь Мінск стаяў у гэтых ланцугах.

Гэта было натхняльна, адчуваць гэты нерв вельмі важна. З іншага боку, сістэма анлайн, зумаў, якая вырасла падчас кавіду, дазваляе мець зносіны. Іншая справа, што цяпер складана нешта арганізоўваць у Беларусі, асабліва тым, хто знаходзіцца па-за яе межамі.
Але само існаванне Офіса Ціханоўскай дазваляе нам, па-першае, тры гады ўтрымліваць гэту тэму ў сусветным парадку дня. Гэта беспрэцэдэнтна, так не бывае. Нам давалі максімум паўгады, калі не пройдуць пэўныя перамены ў краіне.
Красуліна ўзгадала, як падчас выбарчай кампаніі каманда Віктора Бабарыкі спрабавала «цягнуць коўдру на сябе».
— Каманда Бабарыкі верыла, што іх зарэгіструюць. Мы ім адразу сказалі, што гэтага не адбудзецца. Яны вельмі ўпэўненыя ў сабе хлопцы. Кажуць: «Мы ўчора сустракаліся з Ярмошынай, яна так хваліла нашы спісы». Якая розніца? Вас усё адно не зарэгіструюць.
Калі гэта ўсё адбылося, то яны здзівіліся: «Як так?». Ім здавалася, што можна прайсьці паміж струменямі дажджу. Памятаеце, яны настойвалі: «Калі ўсё рабіць паводле закону, то мы ўсё зможам»? Мы кажам: «Нічога, што Віктара Дзьмітрыевіча пасадзілі?»
8 жніўня Ганна Красуліна ўгаварыла Святлану Ціханоўскую паехаць ночыць у іншае месца, таму што пад яе домам стаялі «бусікі» з сілавікамі.
— Яна начавала ў прыватным доме пад Мінскам. 9 жніўня раніцай паехалі ў кватэру Святланы. Яна адмаўлялася рабіць макіяж, яна ўвогуле не любіць гэта. Пазвалі валанцёрку, якая з гэтым дапамагала. Але Святлана ўсё роўна адмаўлялася, тады я сказала, што гэта для мяне і Вольгі Кавальковай, нас нафарбавалі, а потым Святлана кажа, што вось, цяпер яна будзе бледнай плямай, сыгралі на гэтым.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное