Лица

"Крамбамбуля" запрашае на "Рамантычны канцэрт"

14 лютага, у сусветны Дзень усіх закаханых, гурт "Крамбамбуля" запрашае на "Рамантычны канцэрт", які адбудзецца ў мінскім West World Club. У праграме новыя песні і лепшыя хіты, а таксама галоўнае – прыемныя сюрпрызы і неабмежаваны святочны настрой!

"Адмыслова для гэтага канцэрту мы рыхтуем розныя нечаканыя дуэты, – распавядае Лявон Вольскі. – Гэта свята закаханых, таму будзе шмат рамантычных песень, якія мы будзем спяваць разам з вядомымі дзяўчынкамі".

Плануецца, што з "Крамбамбулей" у гэты дзень заспяваюць прадстаўніцы розных мастацкіх і музычных плыняў: актрысы Святлана Зелянкоўская і Ганна Хітрык ("ДетиДетей"), рок-вакалісткі Руся (Indiga) і Вольга Самусiк ("Тарпач", Zygimont Vaza), фолк-спявачка Маша Яр (Yar).

Таксама падчас гэтага канцэрту ўпершыню за 4 гады гурт выканае песню "Грапа, к’янці і марціні" разам з опернай спявачкай Нінай Цішко. "Гэта без перабольшванняў ужо легендарны дуэт. Трэба будзе яго неяк запісаць!" – лічыць Лявон Вольскі.

Пачатак – 19.00. Квіткі: 25 тыс (танцпол), 50 тыс (столік). Замова: (029) 505 73 15, (017) 293 17 98.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)