Лица
Алесь Ляўчук, фота і відэа – Мілана Харытонава, БЕЛСАТ

«Крамбамбуля» выступіла ў Берасці пад воклічы «Жыве Беларусь!» (відэа)

Адзін з самых вядомых беларускіх рок-фэстаў «Men’s Fest 2014» адбыўся ў берасцейскім клубе «Сфера». Гэтая імпрэза рэпрэзентуе новую беларускую музыку ва ўсёй разнастайнасці жанраў, таму ў адзін вечар на тую ж сцэну могуць выйсці як металісты, гэтак і поп-рокеры.

Сёлетні склад фэсту, які праходзіў ужо 5-ты раз, быў надзвычай моцны. Гэтым разам на «Men’s Fest» выступілі «Nizkiz», «Nagual», «Re1ikt», «Navi» і «Jungle X-mas».

Гэдлайнерам фестывалю была «Крамбамбуля». Лідар гурта Лявон Вольскі, які быў у гэтак званым «чорным спісе», прызнаўся, што вельмі даўно не выступаў з гэтым праектам у Беларусі і здзіўлены, што ўрэшце музыкам далі такую магчымасць.

Падчас выступу «Крамбамбулі» гледачы некалькі разоў скандавалі: «Жыве Беларусь!»

«Сэнс нашага фэсту – паказаць усю разнастайнасць айчынай музыкі, таму штогод мы запрашаем усё новыя гурты, – сказаў арганізатар імпрэзы Зміцер Назараў. – І калі наш фэст жыве і развіваецца цягам пяці гадоў, то гэта сапраўды трэба людзям».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Подпишитесь на еженедельную рассылку "Салiдарнасцi". Этот надежный канал, который позволяет читать наши новости и статьи даже в условиях блокировки сайта.