Политика
Мікола Бугай, «Наша Ніва»

Краіны ЕС «дамовіліся пра зняццё санкцый з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў»

Афіцыйнай інфармацыі пра гэта пакуль няма.

«2 кастрычніка паслы краін Еўрапейскага саюза дамовіліся пра зняццё індывідуальных санкцый супраць беларускіх грамадзян і кампаній. Зняццё будзе суправаджацца ўмовамі», — пра гэта напісаў блог B2 — Bruxelles2, які адсочвае пытанні замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрасаюза.

Раней праходзіла інфармацыя, што афіцыйна санкцыі могуць быць прыпыненыя з 31 кастрычніка, пры ўмове што ў часе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і пасля іх не адбудзецца рэпрэсій і іншых парушэнняў правоў чалавека і міжнародных нормаў.

Як мяркуецца, у сіле застанецца эмбарга на пастаўку зброі ў Беларусь, а таксама санкцыі ў дачыненні да чатырох службовых асоб, якія, на думку Еўрасаюза, могуць быць датычныя да знікненняў людзей у Беларусі. Гаворка ідзе пра Уладзіміра Навумава, Віктара Шэймана, Юрыя Сівакова і Дзмітрыя Паўлічэнку.

Што да Аляксандра Лукашэнкі, ягоных сыноў і набліжаных да яго асобаў, візавыя абмежаванні супраць іх будуць знятыя, а актывы на Захадзе размарожаныя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)