Катэдж у Драздах, які належыць арыштаванаму Уцюрыну
У адносінах намесніка сакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына заведзена крымінальная справа. У падобных сітуацыях сілавікі накладаюць арышт на маёмасць падазраваных, каб сваякі не паспелі яе прадаць.
Андрэй Уцюрын у 2011 годзе атрымаў надзел на вуліцы Вербнай у «Драздах-2» — элітным квартале на ўскрайку Мінска, дзе жыве лукашэнкаўская наменклатура.
Праз дарогу ад яго жыве кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька, па баках — кіраўнік «Белкаапсаюза», колішні віцэ-прэм'ер Валер Іваноў і мастак Уладзімір Зінкевіч. Тым не менш Уцюрын пакуль не паспеў дабудаваць свой дом на сваіх 15 сотках.
Невядома, ці атрымаецца ў яго заняцца гэтым у бліжэйшыя гады.
Читайте еще
Избранное