Коршунаў: Па сутнасці, «беглым» прапануецца самім напісаць на сябе «справу»

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў – пра ўказ Лукашэнкі аб стварэнні камісіі для працы з жадаючымі вярнуцца на радзіму.

– Я нешта думаў, што камісія па вяртанні «беглых» у сваёй дзейнасьці будзе абапірацца на нейкія свае базы, – піша Коршунаў. – Яны ж там казалі, што ўсе «востракапытныя» у іх на карандашы. Як мінімум у той базе, што «бес-парадкі» ці як там. Ды іншыя ж базы таксама мусяць быць.

А вось і не! Аказваецца, «беглым» сапраўды прапануюць пакаяцца напоўніцу – самім напісаць заявы, дзе трэба пералічыць усе свае грахі, да апошняга камента і лайка за апошнія 3 гады. Як на споведзі, натуральна.

Вырак аб ступені грахоўнасьці будзе выносіць шчырая камісія з вядомых уладам людзей. «Лепшыя людзі горада», ага. Самыя лепшыя.

Праўда, і гэта не самае прыкольнае: вырак камісіі не будзе канчатковым. У любы час яго можа пераглядзець і адмяніць генпракурор. Персанальна.

Што мы маем у рэшце: «беглым» прапануецца самім напісаць на сябе «справу», дачакацца спагады камісіі і ўсё роўна быць пад дамоклавым мячом настрою г-на Шведа. Шык.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(19)