Конвейер репрессий: Статкевич и Лосик встретились с женами – что рассказали. 117 лет заключения. Задержания за татуировки и лайки в соцсетях

Хроника политического преследования 2 июня.

***

Дар’я Лосік сустрэлася з мужам, які 707 дзён за кратамі. Палітвязень ня бачыў жонкі месяц.

— Настрой у Ігара ня вельмі добры, — кажа Дар’я Радыё Св*бодзе. — Ён ня вельмі каб чакаў, што судзьдзі адумаюцца і пачнуць нарэшце сумленна выконваць сваю працу. Ні ў якім разе. Але Ігар задае такое пытаньне — «Што вы робіце?». Краіна ў вельмі дрэнным стане, і ня толькі эканамічным. Гэта краіна-ізгой на дадзены момант. Няўжо ўсе гатовыя ісьці да канца, каб пакінуць пасьля сябе выпаленую зямлю?

Пакуль невядома, калі і куды дакладна этапуюць Ігара Лосіка. Аднак ён ужо цяпер мае апасеньні, што на новым месцы яму будзе вельмі складана, расказвае Дар’я.

— У калёніях практыкуецца зьмяшчаць палітвязьняў у ШЫЗА, — кажа яна. — Ігар кажа, што кожная яго пасадка ў ШЫЗА будзе суправаджацца дзеяньнямі зь яго боку. А я ад сябе скажу так — кожнае дзеяньне з боку Ігара будуць суправаджаць і мае дзеяньні. І з кожным разам усё больш жорсткія. Пакуль усё гэта ня спыніцца. Усе людзі, якія гэтым займаюцца, настолькі слабыя, што могуць зьдзекавацца толькі з тых, хто ўжо за кратамі. Яны ўсе невінаватыя, але маюць тэрміны большыя, чым рэцыдывісты, гвалтаўнікі і забойцы.

Дар’я кажа, што Ігар Лосік абяцае на любы прэсінг за кратамі адказваць адпаведнымі крокамі, ён настроены рашуча. Сустрэча з мужам працягвалася стандартныя дзьве гадзіны. Перад этапаваньнем Ігар падлячыў зубы. Перапіска ў яго па-ранейшаму абмежаваная. Лісты даходзяць толькі ад самых блізкіх родных.

— Ігар разьюшаны, — кажа Дар’я. — І я, у прынцыпе, таксама. Думаю, гэта было заўважна па маім учорашнім звароце. Ігар не разумее, чаму ніхто з боку ўлады ня бачыць наперад. Падрыхтаваў рэчы для пераезду. Пакуль у сваёй ранейшай камэры. Ігар больш гаварыў пра тое, што ўсім тым, хто прымае такія рашэньні, як разгляд апэляцыі 1 чэрвеня, трэба думаць сваёй галавой. Гэта не было рамантычнае спатканьне, хоць мы ня бачыліся ўжо месяц. Я магу зразумець Ігара, я адчуваю тое ж самае. Ігар пастаянна гаварыў мне пра тое, што нейкі факт ціску на яго прывядзе да рэакцыі зь яго боку.

Дар’я спадзяецца атрымаць яшчэ хаця б адно спатканьне, пакуль Ігар у Гомлі. Яна кажа, што ўпэўненасьці ў такой магчымасьці няма.

***

Жонка Мiкалая Статкевіча Марына Адамовіч пабачыла мужа ўпершыню за два месяцы, пiша Радыё Св*бода.

Палітвязень дзякуе ўсім, хто працягвае падтрымліваць несправядліва зьняволеных.

— Гэта было спатканьне, якое ты можаш атрымаць, а можаш і не атрымаць, — расказала Марына Адамовіч. — Яны даюць дазвол пасьля разгляду апэляцыі, але ён дзейны толькі да таго моманту, пакуль не прыйшлі дакумэнты з суду ў СІЗА. Нам пашанцавала, я пасьпела пабачыць Міколу.

Дзьве гадзіны, у тым жа самым пакоі і на тым жа самым месцы, якое ў Мікалая ўжо пэрсанальнае. У мяне цудоўны настрой, бо Мікола добра выглядае, нягледзячы на два гады зьняволеньня, нягледзячы на ўмовы, нягледзячы на тройчы перанесены каранавірус. Ён зараз аднавіўся. Адчуваньне, што я зь ім не разьвітвалася ні на хвіліну.

Папярэдняе спатканьне Міколы Статкевіча з жонкай адбылося яшчэ да перадачы яго справы на апэляцыйны разгляд, на пачатку красавіка. Марына Адамовіч кажа, што пры вынікі апэляцыі яны з мужам нават ня ўзгадвалі. Для іх гэта было адзіным шанцам атрымаць права на спатканьне, таму гэтая падзея ўспрымалася толькі праз такую магчымасьць.

— Гэта быў для нас такі чаканы сюрпрыз, — кажа Марына. — Мікола вельмі прасіў падзякаваць усім беларусам, якія працягваюць падтрымліваць палітвязьняў. Ня толькі яго, але кожнага. Мікола кажа, што нельга дзяліць палітвязьняў на катэгорыі ў залежнасьці ад таго, што стала прычынай зьняволеньня. Падтрымка палітвязьняў у такі жорсткі час патрабуе мужнасьці, яго ўдзячнасьць беларусам бязьмежная. Мікола кажа, што ўсе без выключэньня людзі, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазыцыю, павінны мець падтрымку.

Ад пачатку вайны ва Ўкраіне Мікола Статкевіч амаль не атрымлівае паведамленьняў з волі. Выключэньне — грашовыя пераводы і бандэролі, якія яму дасылаюць людзі. Перапіска амаль цалкам спынілася.

— Шмат і пра Ўкраіну гаварылі, пра падзеі ў сьвеце, — расказвае Марына Адамовіч. — Я вельмі ўражаная тым, што Мікола пералічыў мне ўсе выпадкі тэрытарыяльных спрэчак за апошнія 70 гадоў, усе выпадкі агрэсіі, якія адбыліся за гэты час. Мікола мяркуе, што вайна зацягнецца. Але бліжэй да восені фронт стабілізуецца. Кажа, што на гэтым этапе Пуцін можа задаволіцца вяртаньнем «ЛНР» і «ДНР» у межы абласьцей, але ўкраінцы ўжо на гэта не пагодзяцца. Таксама Мікола асьцерагаецца, што канфлікт можа перарасьці ў паўнавартасную сусьветную вайну.

Па словах Марыны Адамовіч, Мікола Статкевіч практычна ўвесь час зараз знаходзіцца ў адзіночнай камэры і зьбіраецца адбываць зьняволеньне гэткім чынам і надалей. Палітык ня хоча даваць магчымасьць адміністрацыі выбіраць яму сукамэрнікаў і такім чынам неяк уплываць на яго.

***

КГБ завершил предварительное расследование уголовного дела о заговоре с целью захвата государственной власти. Сообщается, что по уголовному делу в качестве обвиняемых привлекли пять человек: Юрий Зенкович (его обвиняют по четырем статьям, в том числе «создание экстремистского формирования» и «публичные призывы к захвату власти»), Александр Федута и Григорий Костусев (обвиняют по одной статье – «заговор с целью захвата государственной власти»); Ольга Голубович и Денис Кравчук (обвиняют по статье о «массовых беспорядках»).

Как сообщает БЕЛТА, «уголовное дело после ознакомления с ним обвиняемых и их защитников передано в Генпрокуратуру для направления в суд».

***

В мае по «протестным» уголовным делам осуждено не менее 96 человек, сообщают правозащитники.

Более 60% осужденных — мужчины. 41 человеку по политически мотивированным уголовным делам присудили 117 лет и 1 месяц заключения. 32 года «химии» было вынесено в отношении еще 12 человек.

99 лет и 10 месяцев ограничения свободы без направления в исправительное учреждение открытого типа («домашняя химия») получили суммарно 38 человек.

9 месяцев ареста дали трем гражданам.

Шесть человек вместе с лишением и ограничением свободы в качестве дополнительного наказания получили 860 базовых величин штрафа (это 27 520 рублей).

***

Жителя Минска задержали за татуировки, которые власти посчитали «экстремистскими». Об этом сообщили провластные телеграмм-каналы.

У мужчины, работающего водителем скорой помощи, на теле обнаружили татуировки, среди которых «БТ убивает», «Русский военный корабль, иди н***й», «Не быть скотом» и другие.

ГУБОПиК утверждает, что на мужчину пожаловался «неравнодушный гражданин», который стоял с ним в очереди в магазине и увидел татуировки.

***

Политзаключенного Сергея Монича в колонии почти три месяца держат в ШИЗО. Об этом стало известно правозащитникам. По их информации, администрация могилевской колонии №15 с 7 марта почти непрерывно помещает Сергея в штрафной изолятор.

Житель Заславля Сергей Монич — отец двух несовершеннолетних детей. Его задержали 21 декабря 2020 года. В апреле 2021 года он был осужден по ч.1 ст.339 УК (Хулиганство) и ст.369 УК (Оскорбление представителя власти) за надписи про ОМОН и Кубракова, а также по ч.1 ст.328 УК за хранение и перевозку наркотического средства — марихуаны массой 0,1 г без цели сбыта.

Поддержать Сергея письмами солидарности можно по адресу: ИК №15, 213105, г. Могилев, п/о Вейно, Славгородское шоссе 183.

***

Политзаключенный Владимир Кашко вышел на свободу после трех месяцев ареста, сообщают весновцы.

Гомельчанин полностью отбыл срок в Гомельском СИЗО-3. Бывшего милиционера в ноябре приговорили к трем месяцам ареста по ч.1 ст. 203УК (Незаконные действия в отношении информации о частной жизни и персональных данных).

Владимира обвинили в передачи данных о сотрудниках милиции Гомельской области каналу, признанному «экстремистским». Также с политзаключенного суд постановил взыскать  компенсацию морального вреда потерпевшим в размере 13 600 рублей.

***

Кобринца Алеся Мандру освободили из брестского ИВС, сообщают правозащитники.  

Алеся осудили по ч.2 ст.19.11 КоАП (распространение экстремистских материалов). Как выяснилось, причиной стали лайки в соцсетях под материалами с логотипами «экстремистских СМИ».

Правозащитникам стали известны подробности об условиях содержания задержанных в ИВС Ленинского РОВД Бреста. Так, «политическим» на ночь не выдаются ни матрасы, ни постельное белье, ночью людей будят каждые 2 часа, за время удержания не отдают ни передач, ни писем.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(9)