Общество

Конкурс для маладых журналістаў «Твой стыль»

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях: “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай; “Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі; “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота.

Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурса. Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:

- лепшы матэрыял, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі;

- лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

Да разгляду ў межах конкурса прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы. Кожны ўдзельнік можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе паводле прыкладзенай ніжэй формы трэба даслаць да 12 траўня па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230023 альбо на e-mail: festyval2010@gmail.com з пазнакай “Конкурс”.

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты. Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 траўня ў Гродне ў межах Другога Фестываля Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)