Общество
Яна Кустава, «Тут і цяпер»

Колькі сёлета каштуе развітацца са школай

Затраты на школьны баль у гэтым годзе абяцаюць пабіць усе папярэднія рэкорды.

Хутка краіна атрымае чарговых выпускнікоў сярэдніх навучальных устаноў. Развітанне са школай ці ліцэем — гэта не толькі апошні званок і экзамены, але і развітальны выпускны баль, адна з самых кранальных урачыстасцей у жыцці кожнага чалавека. Праўда, для таго каб мерапрыемства сапраўды стала запамінальным, бацькам давядзецца раскашэліцца на кругленькую суму. Колькі сёлета будзе каштаваць свята развітання са школай? Паспрабуем палічыць хаця б прыблізна.

СУКЕНКА І КАСЦЮМ

Паколькі для дзяўчыны выпускны вечар — гэта як першы баль Наташы Растовай, то, безумоўна, хочацца быць чароўнай. Сярэдняя цана вячэрняга ўбору вагаецца ад 300 да 800 тысяч рублёў. За гэтыя грошы можна набыць практычны варыянт, які і пасля выпускнога можна будзе апрануць яшчэ на некалькі святочных мерапрыемстваў. Але можна і "шыкануць" (чаго вельмі хочацца), патраціўшы на ўбор больш за мільён.

Юнакам прасцей. Іх выдаткі на вопратку не такія вялікія. На рынку мужчынскую двойку можна набыць за 600 тысяч, брэндавы касцюм у краме каштуе каля мільёна. Кашуля з гальштукам "пацягнуць" яшчэ тысяч на 250 як мінімум.

АБУТАК

Як правіла, прыдатнага да выпускнога ўбору абутку ў гардэробе ні ў дзяўчат, ні ў хлопцаў не знаходзіцца. Нават калі нешта і падыдзе, то мала каму захочацца прыходзіць на баль у старых туфліках. Таму рыхтуйцеся: цана на прыстойны абутак "стартуе" ад 400 000 і сягае ў завоблачную далеч.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)