Общество
Сяргей Макарэвіч, «Наша Ніва»

Колькі каштуе стаць суседам Вікторыі Азаранкі (фота)

Побач з лецішчам вядомай тэнісісткі на Вілейскім вадасховішчы прадаецца дача.

У вёсцы Рабунь каля крамы сустракаем двух вяскоўцаў. Расказваем легенду, што шукаем дом для бацькоў. «Я прадаю. Магу паказаць», — дзядзька сядае на ровар і едзе паперадзе нас. Дом вялікі, участак — 40 сотак. Шмат гаспадарчых пабудоў, якія, праўда, трэба яшчэ правіць. І цана гэтага — 30 тысяч даляраў.

«Тут у вас, кажуць, жыве тэнісістка?» — пытаюся нібы не ў тэме.

Дзядзька ўсміхаецца і хітае галавой. «Але сціплы дамок у яе. Ды і сама раз ці два прыязджала толькі — бацькі больш». Дарога да дома разбітая. І як тут на сваім вішнёвым «Паршэ» ездзіць тэнісістка №1? Дом Азаранкаў і сапраўды сціплы. Але ўсё акуратна і з густам, не схавана за высокім плотам.

Хата ў Азаранкаў невялікая, але акуратная.

Праходзімся побач. Па суседстве з Азаранкамі на доме вісіць абвестка: «Прадаецца».

Якая цана суседства з Вікторыяй? Сума не ўказаная. Затое пазначаны нумары тэлефонаў гаспадароў. Тэлефануем. Жанчына адказвае, што гатовы прадаць за 10 тысяч даляраў. Можна згандлявацца і за менш. Дом стаіць на надзеле ў дзесяць сотак. Стан яго не крытычны, але блізкі да таго.

Стаць суседам тэнісісткі не так і дорага. Дорага дом давесці да ладу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)