Лица

КнігарняЎгалерэі (фота)

Галерэя Ў адчыніла ўжо чарговую выставу, у МАЛАЦЭ наліваюць… На днях там жа, на Незалежнасці, 37А, адчынілася «кнігарняЎгалерэі».

У яе варта трапіць хаця б для таго, каб упэўніцца, што якасныя беларускія кніжкі такі выдаюцца, і не ў мізэрнай колькасці, як мы ўсе думалі.

Дырэктарка кнігарні і супрацоўніца выдавецтва “Логвінаў” Аляксандра Дынько

ТОП-5 must have кніг (і ня толькі) па версіі Сашы Дынько

“Горад сонца” – ужо не толькі праект, а цэлы брэнд, які распаўсюдзіўся і на празаічны твор, і на турыстычны маршрут, і на план рэканструкцыі горада Менска. Незаменны падарунак для іншаземцаў.

Ева Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” – выдадзеная яшчэ ў 2008 годзе, сапраўдная незалежная літаратура, захапляльныя сюжэты, сапраўдны модус жыцця незалежнага чалавека.

“Сьвятая праўда ды іншыя казкі” – зборнік твораў фіналістаў конкурсу маладых літаратараў. Літаратура без тармазоў, напісаная людзьмі, для якіх няма аўтарытэтаў. Новае пакаленне, якому аўтарытэты ўвогуле не патрэбныя.

Алег Латышонак, Яўген Мірановіч, “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны 18 ст. да пачатку 21 ст.” Ламае не толькі савецкую, але і адраджэнцкую, і нават постадраджэнцкую версіі гісторыі, на якіх мы гадаваліся ў 90-я гады. Калі хочаце перакруціць мазгі і пачаць успрымаць усё па-новаму – гэтую кнігу трэба мець.

“Шо” – украінскі часопіс для актыўных людзей, для якіх няма падзелу паміж культурай, палітыкай, эканомікай і гісторыяй. Якасныя ілюстрацыі і вострасацыяльныя тэмы. У беларускіх умовах, калі хочацца сапраўднага друкаванага часопіса, – вам сюды.

Кібарг

У кнігарні жыве кібарг, які спалучае ў сабе функцыі кампутара, музычнага цэнтра і кававага апарата. Арыгінальны польскі аўтамат 60-70х гг. для гарачых напояў. Гэта нават не сэрца, а, хутчэй, страўнік кнігарні, дзе будзе змешчаная ўся кампутарная база, будзе wi-fi, будуць запампаваныя электронныя выданні... У тым ліку там можна будзе знайсці архіў “34 multimedia magazine”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)