Кляштар бэрнардынцаў будзе гатэлем?

Паводле праекту будынак былога кляштару плянуецца прыстасаваць пад гатэльны комплекс. Аўтары мяркуюць актыўна выкарыстоўваць падземную прастору для разьмяшчэньня паркоўкі, спартова аздараўленчага, дзелавога цэнтраў.

Беларуская рэспубліканская навукова‑мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі адобрыла на выязным паседжаньні ў Гарадзенскай вобласьці перадпраектную прапанову па рэканструкцыі і прыстасаваньні будынкаў былога кляштару бэрнардзінаў у Менску — помніка архітэктуры 17‑га ст. Згодна праекту будынак былога кляштару плянуецца прыстасаваць пад гатэльны комплекс. Аўтары праекту — спэцыялісты прадпрыемства «Менскпраектрэстаўрацыя». Яны мяркуюць актыўна выкарыстоўваць падземную прастору для разьмяшчэньня паркоўкі, спартова‑аздараўленчага дзелавога цэнтраў. Будзе захаваная дваровая прастора.

Аўтары праекту адмовіліся ад першапачатковай ідэі выкарыстаньня шкла ў афармленьні фасадаў, нехарактэрнай для таго часу лініі «ламаных» дахаў.

Беларуская рэспубліканская навукова‑мэтадычная рада прапанавала завяршыць навукова‑дасьледчыя працы і дапрацаваць праект. Пазьней ён будзе прадстаўлены на абмеркаваньне рады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)