Общество

Клінаў, Арлоў і Мартысевіч на вечар стануць гандлярамі

Кнігарня ЛОГВІНАЎ у галерэі ПАДЗЕМКА прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара. Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф, проста паглядзець.

НАШЫЯ ПРАДАЎЦЫ Ў САКАВІКУ

12 САКАВІКА

Артур Клінаў (Artur Klinau )

Мастак, пісьменнік, выдавец. Культавая постаць еўрапейскага культурнага андэграўнда. Стваральнік канцэпта “Менск – Горад Сонца”.

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Менску. У 1987 г. скончыў аддзяленне архітэктуры Беларуская Тэхнічнай Акадэміі. З 1998 кіраўнік беларусай асацыяцыі сучаснага мастацтва. З 2001 г. выдавец і рэдактара часопіса pARTisan. Аўтар кніг “Малая падарожная кніга па Горадзе Сонца”(Логвінаў, 2007) (нямецкае выданне: Sonnenstadt der Traume, 2006 Frankfurt, Suhrkamp Verlag; польскае выданне Mińsk. Przewodnik po Mieście Słońca (Czarne, 2008)

//wyborcza.pl:80/1,75475,5879040,Scenografia_wielkiej_utopii.html

//www.dziennik.pl/kultura/ksiazki/article255001/Literatura_w_cieniu_satrapy.html

19 САКАВІКА

Уладзімер Арлоў

Пісьменнік, паэт, гісторык. Нарадзіўся ў 1953 г. у Полацку. У 1975 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. Аўтар кніг Добры дзень, мая Шыпшына (Мн, 1986), Мой радавод да пятага калена. (Мн., 1993); Таямніцы полацкай гісторыі (Мн, 1994, 2000, 2002) Адкуль наш род (Мн., 1996; Вільня, 2000,2003). Час чумы (Логвінаў, 2005), Сланы Ганібала (Логвінаў, 2005), Паром празь Ля-Манш (Логвінаў, 2006) і інш. У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам: Дзесяць стагодзьдзяў беларускай гісторыі (862—1818) (Вільня, 2001,2002. (2001). У суаўтарстве са Змітром Герасімовічам: Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя (Martin, Slovakia, 2003).

//www.arlou.org

26 САКАВІКА

Марыя Мартысевіч (Maryia Martysevich)

Пісьменніца, паэтка, журналістка і блогерка. Унікальная ва ўсіх творчых выяўленнях.

Нарадзілася ў 1982 г. ў Менску. У 2004 г. скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэту, у 2005 – аддзяленьне філязофіі/літаратуры Беларускага Калегіюму. Cтыпэндыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.). Як журналітска сцупрацоўнічае з газэтай “Новы час” і мультымэдыя часопісам CD_MAG. Перакладае паэзію і прозу з ангельскай, польскай, рускай, украінскай, чэскай моваў. Як эсэістка і паэтка ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных фестываляў культуры ў Беларусі, Польшчы, Літве, Славакіі, Украіне. Яе вершы і эсэ перакладаліся на украінскую, чэскую, славацкую, польскую, літоўскую, нямецкую, рускую мовы. У Беларусі публікуецца ў часопісах “ARCHE”, “Дзеяслоў”, “pARTyzan”. Аўтарка кнігі “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе” (Логвінаў, 2008). Жыве ў Менску.

www.maryjka_.livejournal.com

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)