Клэр Фарлані

Стаць актрысай Клэр Фарлані марыла з дзяцінства. У 19 год адбыўся яе дэбют на англійскім тэлебачанні з невялічкай роллю ў серыяле. Неўзабаве Клэр перабралася ў Каліфорнію і пачала штурмаваць Галівуд. Усур’ёз пра англічанку з італьянскімі каранямі загаварылі пасля фільма “Знаёмцеся, Джо Блэк” (1998), дзе Фарлані сыграла з такімі зоркамі, як Энтані Хопкінс і Брэд Піт. Дарэчы, з апошнім ёй прыпісвалі бурны раман, які актрыса катэгарычна адмаўляла. Сярод найбольш вядомых работ Клэр Фарлані — “Паліцэйская акадэмія: Місія ў Маскве”, баявік "Скала", “Загадкавыя людзі”.

34-гадовая актрыса дагэтуль незамужам, што дае падставы для ўзнікнення розных плётак. Не так даўно з’явіліся паведамленні, што з прапановай рукі і сэрца да яе звярнуўся вядомы акцёр Кеану Рыўз. Як і заўсёды, непрыступная Клер абвергла гэтыя чуткі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(1)