Класкоўскую пакінулі ў турме
Такое рашэньне прыняў сёньня пракурор. Тэрмін затрыманьня падоўжаны яшчэ на два тыдні — да 29 красавіка. Пра гэта паведаміў сябар Вольгі — Алесь Ліцьвінчык.
17 красавіка адбудзецца яшчэ адно паседжаньне ў справе Вольгі Класкоўскай, на якім будзе вырашана, ці дазволяць ей спатканьні зь іншымі людзьмі. Пакуль яе можа бачыць толькі адвакат.«Вольга была вельмі ўсьцешаная, калі даведалася, што Міра ўжо ў Беларусі», — кажа Алесь Ліцьвінчык.
Адвакат Класкоўскай Ханс Брэдбэрг: «Так, яшчэ два тыдні Вольга правядзе ў турме, пакуль доўжыцца расьсьледаваньне. Стан яе прымальны, хоць яна ў турме, і гэта нявесела».
Адвакат сказаў, што, магчыма, пасьля заўтрашняга паседжаньня ен зможа апавесьці новыя дэталі ў справе Вольгі.
29 красавіка бок абвінавачаньня мусіць прадставіць дастатковыя доказы для таго, каб справа Вольгі Класкоўскай трапіла ў суд.
Беларускую эмігрантку Вольгу Класкоўскую затрымалі 30 сакавіка ў Швэцыі па падазрэньні ў замаху на забойства мужа. Ей пагражае ад 2 да 12 гадоў турмы.
Также на эту тему:
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное