Рапарт паліцыі: Класкоўская прымала алькаголь і таблеткі
Ханс Брэдбэрг, адзін з адвакатаў Вольгі Класкоўскай, паведаміў падрабязнасьці інцыдэнту, празь які жанчына апынулася ў турме.
«Паліцыя прыйшла ў кватэру, дзе яны жылі разам з мужам. І пабачыла, што ён паранены нажом. Паводле паліцэйскага рапарту, ёсьць дзьве гісторыі. Муж кажа, што яна прыняла алькаголь і лекі і напала на яго, калі ён спаў. Вольга кажа, што яна нічога ня памятае.Цяпер яна падазраецца ў спробе забойства. Вы ведаеце, што яны змагаліся паміж сабой за дзіця. Два месяцы яна дзіцяці ня бачыла, пасьля яны тыдзень жылі разам, і вось такое здарылася.
Цяпер праводзіцца дасьледаваньне яе псыхічнага і фізычнага стану. Вынікі таксыкалягічнай экспэртызы яшчэ невядомыя».
Вольгу Класкоўскую затрымалі 30 сакавіка і зьмясьцілі ў швэдзкую турму паводле абвінавачаньня ў спробе забойства свайго мужа.
Першы муж Класкоўскай гатовы забраць сваю дачку ў Беларусь
Віталь Навумовіч, першы муж Вольгі Класкоўскай і бацька яе старэйшай дачкі Міраславы, гатовы забраць дзяўчынку да сябе:
«Калі Міра прыедзе, я буду толькі рады. Гэта вельмі непрыемная сітуацыя. Я быў супраць таго, каб Міраслава ўвогуле выязджала з Беларусі яшчэ ў 2007 годзе. Але для дзіця маці заўжды добрая».
Віталь нагадвае, што па рашэнні беларускага суда, якое было прынятае яшчэ да эміграцыі Вольгі Класкоўскай, апекуном Міраславы з'яўляецца ён. Дзяўчынка таксама зарэгістраваная ў ягонай мінскай кватэры.
Бабуля Міраславы, Таццяна Навумовіч, таксама пацвярджае гатоўнасць выхоўваць унучку ў Беларусі.
Пасля таго як Вольга Класкоўская апынулася ў шведскай турме. па абвінавачанні ў замаху на забойства мужа, месцазнаходжанне яе старэйшай дачкі Міраславы не вядомае. Сувязь з ёю падтрымлівае сябар Вольгі былы сустаршыня Саюза беларусаў Швецыі Аляксей Ліцвінчык.
«Я маю з ёю кантакт праз тэлефон. Яна сказала, што ў яе ўсё ёсць, усё выдатна, ежа ёсць. Грошы на тэлефон я ёй паклаў, яна цяпер мае кантакт з сваёй бабуляй у Беларусі. Але ў любы момант яна можа прыйсці да мяне жыць».
Міраславе Навумовіч 11 гадоў.
Бацька Вольгі Класкоўскай: Не сьпяшайцеся кідаць камяні
Журналіст Аляксандар Класкоўскі камэнтуе сытуацыю, якая склалася ў Швэцыі зь ягонай дачкой Вольгай Класкоўскай:
«Гэта чыста чалавечая драма, і ня трэба яе палітызаваць. На гэтым сюжэце ня трэба анікому спэкуляваць — ані ўладзе, ані апазыцыі, ані бульварным мэдыям. А ўвогуле мяне цяпер найбольш хвалюе, каб усё добра вырашылася з унучкай Міраславай.
Што ж да здарэньня, у выніку якога Вольга апынулася ў турме, то тут мала інфармацыі, каб рабіць нейкія высновы. Адно што я хачу, каб наступствы для Вольгі аказаліся мінімальна нэгатыўнымі.
Я хацеў бы зьвярнуцца да беларускай грамады, да супольнасьці, бо ў сацыяльных сетках ідзе такая хваля. Ня ведаючы ўсіх акалічнасьцяў, ня варта ні ў кога, хто датычны да гэтага сюжэту, сьпяшацца кідаць камяні».
Эмігрантка зь Беларусі Вольга Класкоўская 30 сакавіка апынулася ў швэдзкай турме паводле абвінавачаньня ў спробе забойства мужа. Дзе яе старэйшая дачка, адзінаццацігадовая Міраслава, невядома. Малодшы сын Адэм, швэдзкі грамадзянін, верагодна, знаходзіцца пад апекай сацыяльных службаў Швэцыі.
Таксама па тэме:
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное