Общество
Сяргей Гезгала, «Наша Ніва»

Кіяскёркі ў Мінску атрымалі загад штогадзіны правяраць сцены кіёскаў на налепкі з заклікам да байкоту

Гэтую інфармацыю «Наша Ніва» атрымала ад дзвюх супрацоўніц, якія працуюць у розных сетках кіёскаў.

Жанчынам прадпісана раз на гадзіну выходзіць з кіёска, абыходзіць яго па перыметры і здзіраць налепкі ў выпадку іх з'яўлення. Паводле нашых звестак, задача такой жа інтэнсіўнасці пастаўлена перад дворнікамі адносна дошак аб'яваў і сценаў на замацаваных за імі ўчастках.

Крытыка тых, хто заклікае да байкоту выбараў, складае таксама галоўны змест дзяржаўных газет за апошні тыдзень.

Нешматлікія налепкі з заклікам да няўдзелу ў выбарчым спектаклі, тым не менш, сустракаюцца на стэндах і афішах у Мінску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)