Общество

Кіраўнік БТ высмеяў тарашкевіцу: «У школе мяне іншай мове вучылі»

Іван Эйсмант лічыць, што класічны правапіс не з’яўляецца беларускай мовай.

Кіраўнік БТ Іван Эйсмант у праграме «Клуб рэдактараў» высмеяў беларускі класічны правапіс (тарашкевіцу), якім карыстаецца Радыё Свабода, піша Наша Ніва.

Эйсмант у эфіры цытаваў артыкул «Радыё Свабода», які быў прысвечаны Беларускай АЭС.

— Мы павінны размаўляць не» з Мінскам…«Не з Менскам» — тут напісана… «А з ЗША і ЭЗ»… Тут такая беларуская мова, я нават не ведаю, як яе назваць. У школе мяне іншай мове вучылі. Не ведаю: тут столькі мяккіх і цвёрдых знакаў пасля кожнай літары! — сказаў Эйсмант па-руску.

— Ну гэта, канешне, не беларуская мова — я не ведаю, на якой гэта напісана, — дадаў кіраўнік БТ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.9(51)