Кэтрын Зіта-Джонс

Адзін з сакрэтаў прыгажосці актрысы Кэтрын Зіта-Джонс палягае ў тым, што яна мые валасы адмысловым бальзамам, які выраблены з труфеляў ды ікры. У гэтым цудадзейным сродку ўтрымліваюцца тлустыя кіслоты, якія надаюць валасам дзівосны бляск, паведамляе часопіс HELLO! Аднак прыгажосць патрабуе ахвяр, у дадзеным выпадку фінансавых. За гэты бальзам Кэтрын штодня плоціць болей за 400 даляраў!