Кэмеран Дыяc

У жылах фотамадэлі і галівудскай актрысы Кэмеран Дыяс, якая нарадзілася ў штаце Каліфорнія, цячэ кроў амаль усіх этнічных груп Амерыкі — індзейская, англійская, нямецкая (з боку маці), іспанская і нават негрыцянская (з боку бацькі — эмігранта з Кубы). У 16 год на адной з вечарын прыгажуню заўважыў фатограф з мадэльнага агенцтва “Эліт”, а пасля дэбюту ў знакамітым фільме “Маска” ў 1994 годзе пра абаяльную ўсмешку Кэмеран загаварыў ўвесь Галівуд. Між тым сама актрыса прызнаецца, што зусім не лічыць сябе прыгожай.“А яшчэ мне вельмі не падабаецца мая задніца”, — дадае яна. Праўда, гэтая акалічнасць не перашкаджае галівудскай зорцы быць у спісе самых высокааплочваемых актрыс. Дарэчы, толькі за агучванне прынцэсы ў знакамітым мультфільме “Шрэк-2” Дыяс атрымала 10 млн. долараў. Што ж тычыць асабістага жыцця, то апошнім часам ходзяць чуткі, быццам нядаўна 33-гадовая актрыса пасварылася са сваім бойфрэндам — 24-гадовым спеваком Джасцінам Тымберлейкам...