Кейт Хадсан

Бацькі Кейт Хадсан спадзяваліся, што з дачкі атрымаецца нешта талковае, а не галівудская актрыса. Толькі дзе тут пазбегнеш абдымкаў Галівуда, калі твая маці — актрыса Голдзі Хоўн, бацька — акцёр і музыкант Біл Хадсан, а айчым — акцёр Курт Расэл. Не дзіва, што ў 19 год Кейт ужо дэбютавала ў фільме "Блакітная пустыня" (1997). І хоць сама актрыса сцвярджае, што не робіць нічога для росту сваёй папулярнасці, аднак ужо зараз яе ганарары складаюцца з сямізначных лічбаў.

А вось у асабістым жыцці не ўсё ідзе так гладка. Літаральна месяц таму Кейт Хадсан афіцыйна абвясціла пра свой развод з рокерам Крысам Робінсанам, які старэшы за яе на 15 год. Пагаворваюць, што прычынай разрыву стаў раман Кейт Хадсан з акцёрам Оўэнам Уілсанам падчас здымкаў фільма "Ён, я і яго сябры".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(2)