КДБ: Шуневіч не з'яўляецца фігурантам цукровай справы
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Андрэй Яраш.
Інфармацыя пра магчымае затрыманне былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў сувязі з так званай «цукровай справай» зьявілася ў канцы мінулага тыдня.
Розныя крыніцы паведамлялі як пра магчымае затрыманне Шуневіча, так і пра змяшчэнне яго пад хатні арышт. Раніцай панядзелка 10 лютага сітуацыю Свабодзе пракаментавалі ў КДБ.
– Ігар Шуневіч не з'яўляецца фігурантам ніводнай крымінальнай справы, якая на гэты момант знаходзіцца ў працы следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі, — сказаў афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш.
Раней інфармацыю аб магчымым затрыманні Ігара Шуневіча не змаглі пацвердзіць у МУС і Следчым камітэце.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное