КДБ правярае адваката Міхалевіча

У Алега Агеева запатрабавалі ўсе дакументы, што датычаць яго прафесійнай дзейнасці. Як сказаў «Нашай Ніве» адзін з адвакатаў на ўмовах ананімнасці, гэта беспрэцэдэнтны факт ціску.

Як паведаміла «Нашай Ніве» Мілана Міхалевіч, 10 лютага ў юрыдычную кансультацыю Ленінскага раёна Мінска, што на вуліцы Ульянаўскай, 4, завіталі супрацоўнікі КДБ. Пры сабе яны мелі ордар. Іх зацікавіў адвакат кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Алег Агееў.

Кадэбісты запатрабавалі ў адваката ўсе дакументы, што датычаць яго прафесійнай дзейнасці. Карэспандэнт «НН» патэлефанаваў сп. Агееву, але той ад дадатковых каментароў адмовіўся.

Ён абараняе Алеся Міхалевіча з моманту яго затрымання. Алег Агееў — аўтарытэтны адвакат. Аб гэтым сведчыць той факт, што ён член Прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Ад самага затрымання Алеся Міхалевіча ён абараняў ягоныя інтарэсы.

Як сказаў «Нашай Ніве» адзін з адвакатаў на ўмовах ананімнасці, гэта беспрэцэдэнтны факт ціску.

Як вядома, Мінская гарадская калегія адмовілася накласці санкцыі на адвакатаў, якія бароняць арыштаваных па справе аб так званых «беспарадках 19 снежня». Свет разглядае гэтых вязняў як вязняў палітычных.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)