Скандалы

КДБ пра «цукровую справу»: Затрыманы расейскi бізнэсмэн

Сяргея Кананенку затрымалі ў Беларусі разам з дырэктарам Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітрыем Кірылавым — паведамілі Радыё Cвабода ў КДБ.

Кананенка і Кірылаў — даўнія сябры і бізнэс-партнэры. Разам яны мелі кампанію «Кіко Інтэрнэшнл» (назва — ад першых літар іхніх прозьвішчаў па-расейску), якая ў 1993 годзе стала афіцыйным прадстаўніком амэрыканскага джынсавага брэнду Leviʼs у Беларусі.

Доўгі час у Менску працавала іх фірмовая крама Leviʼs на праспэкце Незалежнасьці. Пазьней «Кіко» пачала займацца продажам элітнага замежнага алькаголю.

КГБ показал, почему директора сахарных заводов оказались за решеткой

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.9(9)